Дзень засяроджанасці для моладзі прайшоў у Полацку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.04.2019 19:30
13 красавіка маладыя людзі з Віцебскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у моладзевай сустрэчы ў Полацку. Тэмы сустрэчы - Дзень засяроджанасці для моладзі. Глыбачане таксама скарысталіся гэтым цудоўным шанцам і адправіліся на сустрэчу разам з дк. Уладзіславам Шарковічам.
Распачалося ўсё з рэгістрацыі. Потым адбылася святая імша, якую цэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Таксама падчас Імшы была магчымасць прыступіць да сараманту пакаяння, з якога моладзь актыўна скарыстала.
Затым адбылася канферэнцыя на тэму “Сапраўдныя радасці для хрысціяніна”, якую правёў ксёндз Алег Хмылко, пасля якой адбылася праца ў групах.
Таксама быў час пазнаёміцца і паразмаўляць з сябрамі. Пасля вольнага часу адбыўся Крыжовы шлях і сустрэча з госцем, які пазнаёміў нас з праектам "Новае жыццё".
Напрыканцы сустрэчы моладзь прысвяціла асабісты час на малітву і размову з Богам падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта.
Марыя Грыцкевіч, тэкст
Дар'я Іваноўская, фота





































