Вялікі чацвер. Дакраніся да Хрыста!

  • Друкаваць

vial czacver 20Кожны чалавек, які дакранаецца праз малітву да Езуса Хрыста, з'яўляецца братам і сястрой. Сёння вельмі знакавы дзень - Вялікі чацвер - дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства; дзень, у якім Бог з любоўю дакрануўся да кожнага чалавека, дзень, у якім зло атрымала самую вялікую паразу. Вельмі важна, каб кожны з нас праз сакрамант Эўхарыстыі заўсёды з любоўю дакранаўся адзін да аднаго, з любоўю дакранаўся да Езуса Хрыста.