Вялікі чацвер. Дакраніся да Хрыста!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.04.2022 23:21
Кожны чалавек, які дакранаецца праз малітву да Езуса Хрыста, з'яўляецца братам і сястрой. Сёння вельмі знакавы дзень - Вялікі чацвер - дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства; дзень, у якім Бог з любоўю дакрануўся да кожнага чалавека, дзень, у якім зло атрымала самую вялікую паразу. Вельмі важна, каб кожны з нас праз сакрамант Эўхарыстыі заўсёды з любоўю дакранаўся адзін да аднаго, з любоўю дакранаўся да Езуса Хрыста.



























