Парафіяльныя аб'явы

7 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
(17 мая 2026)

1. На гэтым тыдні:
- субота (22.05) – успамін св. Рыты з Касіі, законніцы;
________________________________________
2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн-сб – 09.00, 18.00;
Нядзеля – 09.30, 12.00 – І Камунія, 18.00;
________________________________________
3. Ружанец перад вячэрняй св. Імшой праводзіць кола св. Пятра.
4. Маёвыя набажэнствы адбываюцца кожны будні дзень пасля вячэрняй св. Імшы, у нядзелю ў 9.00.
5. Сёння збор ахвяраванняў прызначаны на дыяцэзіяльныя мэты.
6. Споведзь І-камунійных дзяцей і іх бацькоў адбудзецца ў суботу (23 мая) у 12.00. Затым просім бацькоў застацца на прыбіранне і ўпрыгожванне святыні.
7. Святая Імша за выпускнікоў будзе ў суботу (23 мая) на 18.00.
8. Не спыняем збор фінансавых сродкаў на далейшы рамонт нашай святыні. Грошы збіраюцца ў касцёле і з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо QR-кода. Падрабязная інфармацыя на дошках аб’яў і на лістоўках на століку з часопісамі. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
9. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць усім, хто прыбіраў святыню, парафіяльны дом, а таксама складаў ахвяры. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай Бог вас блаславіць.

Жадаем Божай ласкі!