Парафіяльныя аб'явы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.01.2014 18:04
3 ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
(19 красавіка 2026)
1. На гэтым тыдні:
- субота (25.04) – свята св. Марка, Евангеліста;
________________________________________
2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн - суб – 09.00, 18.00;
Нядзеля – 09.30, 11.00, 13.00, 18.00;
________________________________________
3. Ружанец перад вячэрняй св. Імшой праводзіць кола св. Міхала Арханёла і св. Язафата Кунцэвіча.
4. У сераду (22 красавіка) адбудзецца спатканне-катэхеза для бацькоў, чые дзеці другі год рыхтуюцца да І Св. Камуніі. Пачатак у 19.00 у парафіяльным доме.
5. 2 мая ў Віцебску біскуп Алег Буткевіч удзеліць святарскае пасвячэнне дыяканам Антону Тышко і Андрэю Янулю. Ёсць магчымасць паехаць на ўрачыстасць і падтрымаць там малітвай. Запісацца можна ў закрыстыі.
6. На прыбіранне святыні ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы запрашаем наступныя сем’і: Ермаковіч, Васюковіч, Яцына, Васюковіч, Апяцёнак, Вышадка, Шантар, Бекіш, Шыдлоўскі, Ільіны, Шчарбіцкія (парафіяне з вул. Калініна да д.37).
7. Не спыняем збор фінансавых сродкаў на далейшы рамонт нашай святыні. Грошы збіраюцца ў касцёле і з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо QR-кода. Падрабязная інфармацыя на дошках аб’яў і на лістоўках на століку з часопісамі. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
8. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць усім, хто прыбіраў святыню, парафіяльны дом, а таксама складаў ахвяры. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай Бог вас блаславіць.
Жадаем Божай ласкі!










