Глыбоцкія вернікі падзякавалі за 2015 год
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.01.2016 15:04
31 снежня 2015 года ў глыбоцкай святыні а 20-й гадзіне сабраліся вернікі, каб разам падзякаваць Богу за перажыты 2015 год і прасіць бласлаўлення на Новы 2016 год.
Глыбоцкія парафіяне зладзілі калядны канцэрт
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.12.2015 01:43
У суботу, 26 снежня, у Глыбоцкім ГДК адбыўся святочны калядны канцэрт, які пад кіраўніцтвам с. Таццяны Данч прадставілі маладыя людзі школьнага ўзросту, а таксама працуючая моладзь. Самадзейныя артысты імкнуліся перадаць вялікую радасць Божага Нараджэння прысутным парафіянам-гледачам.
Моладзь заспявала калядкі на гарадской сцэне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.12.2015 20:59
25 снежня 2015 года, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, моладзь глыбоцкай парафіі, па запрашэнні дырэктара ГДК Жанны Нарыцынай, заспявала калядкі на цэнтральнай сцэне г. Глыбокае падчас гарадскога святкавання Калядаў.
Фотарэпартаж з Імшы пастэркі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.12.2015 20:52
Штогод у нашай парафіі Імша пастэрка ў касцёле распачынаецца апоўначы працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі. Пад радасны спеў "Голас анельскі" распачалася ўрачыстасць святкавання Божага Нараджэння.
Са святам Божага Нараджэння!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.12.2015 02:25
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце!
Дарагія глыбачане!
Надыйшло свята Нараджэння Божага Сына, які прыйшоў у свет, каб аб’явіць людзям сапраўднае Аблічча Бога. Гэта Ён - Езус Хрыстус з’яўляецца абліччам міласэрнага Бога – нашага Айца. І праз сваё адкупленне на крыжы Езус даказаў нам, што Бог сапраўды міласэрны да нас і да ўсяго свету. Таму Ён просіць сваіх вучняў: “Будзьце міларэрнымі, як Айцец ваш міласэрны” (Лк 6,36).










