Відэаапытанне "Як рараты дапамаглі ў падрыхтоўцы да Божага Нараджэння?"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.12.2013 20:35
Зараз увесь Каталіцкі Касцёл перажывае апошнія дні Адвэнту. Гэта значыць час падрыхтоўкі да радаснай і светлай падзеі - нараджэння Божага Сына, Езуса на Зямлі. Кожны хрысціянін стараецца, як мага лепш перажыць гэтыя чатыры тыдні, каб па-сапраўднаму адчуць любоў,якую прыносіць Божае Дзіця. У касцеле і сярод вернікаў існуе шмат розных рэлігійных практык, якія нам дапамагаюць у больш лепшым перажыцці Адвэнту.
Павялічыліся шэрагі міністрантаў і лектараў у нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.12.2013 22:10
Трэцяя нядзеля Aдвэнту, нядзеля Gaudete (лац. “радуйцеся”) стала сапраўды радаснай для парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, а асабліва для 8 юнакоў, якія былі прынятыя да шэрагу міністрантаў і лектараў.
“Служэнне бліжняму – заданне для кожнага хрысціяніна”: інтэрв’ю з Інай Вайцяховіч, дырэктарам парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.12.2013 16:51
Як развіваюцца парафіяльныя “Карытас”? Ад каго паходзіць ініцыятыва? Наколькі важная праца валанцёраў і чаму цэнтралізаванае развіццё валанцёрскага руху вельмі актуальна на сённяшні дзень у нашай краіне?
На гэтыя пытанні шукаем адказы разам з дырэктарам парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Інай Вайцяховіч.
Святы Мікалай наведаў "Бэтэль-Карытас"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.12.2013 16:22
Святы Мікалай вядомы сярод каталіцкага насельніцтва. Ён вырашыў не заставіць без увагі групу “Бэтэль-Карытас”, якая існуе пры касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім амаль 9 год. На свята запрасілі працаўніка з тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.
Валанцёры Глыбоцкага "Карытас": святкаванне і служэнне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.12.2013 00:13
5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень валанцёра, добраахвотніка. Вось і ў Глыбоцкай парафіі ў ДКТ "Карытас" налічваецца 20 сталых валанцёраў.











