Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі у нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.04.2014 00:39
З 10 па 12 красавіка ў нашай парафіі адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. Лешэк Вітвіцкі, пробашч парафіі ў Слабодцы.
На працягу гэтых трох дзён вернікі маглі не толькі прыступіць да сакраманту споведзі, але застанавіцца над сэнсам свайго жыцця.
Навукі, якія былі падчас св. Імшы дапамагалі прысутным зразумець, што такое сапраўднае шчасце, як павінны захоўвацца бацькі ў адносінах да дзяцей і наадварот. Таксама шмат увагі было ўдзелена тэме граху, менавіта зразуменню таго, што усё зло якое мы чынім, гэта вынік дзеяння сатаны, якога мы дапускаем у сваё жыццё. Не абышлося і без навукі пра любоў. Пра любоў, якую кожны павінен мець да сябе кожны чалавек.
Перажытыя рэкалекцыі дапамаглі лепш перажыць Вялікі пост і падрыхтавацца да самай вялікай урачыстасці Уваскрасення Хрыста.




Марына Брылёнак










