Вялікі Чацвер - свята ўсіх святароў

stulaВялікі Чацвер – гэта дзень успаміну ўстанаўлення Сакрамэнтаў Эўхарыстыі і Святарства, гэта свята ўсіх Святароў. Гэта адзіны дзень на працягу года, калі мы з большай свядомасцю можам прыгадаць сабе, колькі ж мы маем, дзякучы паслузе святара.


Св. Ян Марыя Вяннэй пісаў:

“Калі б мы не мелі сакрамэнту святарства – мы не мелі б Пана.
Хто Яго змясціў у табэрнакулюме? Святар.
Хто прыняў нашу душу на пачатку яе жыцця? Святар.
Хто яе “корміць”, каб дадаць сілы ў вандроўцы? Святар.
Хто рыхтуе яе да сустрэчы з Богам, абмываючы апошні раз Крывёй Езуса Хрыста? Святар, зноў святар.
А калі душа будзе паміраць, хто яе ажывіць, хто дасць ёй супакой і цішыню? І тут святар.
Нельга сабе прыпомніць ані аднаго Божага дабрадзейства, не прыгадаўшы пры гэтым постаць святара.”

 

Дарагія нашыя Святары:

ксёндз пробашч Мечыслаў, кс. Славамір, кс. Вячаслаў і кс.дк. Іван!

 

buket-belyh-rozДзякуем Вам за вашу прысутнасць, за вашу душпастырскую працу і за магчымасць прыблізіцца да Хрыста.

За кожную Эўхарыстыю, казанне, споведзь, малітву, благаслаўленне, за ўсе ўдзеленыя сакраманты, за ўсе ласкі, якія мы атрымалі ад Бога, дзякуючы Вашай паслузе – шчыра ад сэрца дзякуем!

Мы Вам вельмі ўдзячныя за Вашу адкрытасць, усмех і ўсялякую дапамогу кожнаму, хто па яе звяртаецца.
Кожны дзень агарняем Вас сваёй малітвай, а сёння робім гэта асаблівым чынам.

Жадаем здароўя, радасці, добрых людзей побач, а таксама спаўнення асабістых жаданняў.

І перад усім жадаем, каб на ўзор Хрыста Вы былі Добрымі Пастырамі і асягнулі святасці.