Кс. Мечыслаў: "Мір мы атрымалі вялікай цаной ахвяраў гэтай вайны"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.05.2014 22:10
9 мая ў Глыбокім, у парку Перамогі, ушанавалі памяць загінулых у Другой сусветнай вайне. На мерапрыемстве прысутнічалі мясцовыя ўлады, праваслаўны і каталіцкі святары, ветэраны, жыхары горада.
Кс. Мечыслаў Янчышын, пробашч Глыбоцкай парафіі звярнуўся да прысутных: "Мір, які радуе нас, атрымалі мы вялікай цаной ахвяраў гэтай вайны. Сёння незвычайны дзень, які хочам помніць, бо смерць вялікай колькасці людзей не можа быць дарэмнай.
Аддаем нізкі паклон усім тым, хто помніць, хто змагаўся за гэту перамогу, каб гэты дзень быў светлы, радасны і сонечны. Пакуль мы жывем на гэтай зямлі, хочам памятаць і выражаць сваю ўдзячнасць усім тым, хто загінуў і якія нясуць праз сваё жыццё памяць аб гэтай перамозе. Удзячнасць - гэта выраз мудрасці нашага жыцця.
Нельга забываць пра гэтую вайну. Цана перамогі настолькі вялікая, што хочам прасіць Бога, каб хапіла гэтай цаны на доўгія гады супакою і міра не толькі ў нашай краіне, але і для нашых суседзяў, Еўропы. Таксама просім Бога аб Валадарстве Нябесным за ўсіх, хто аддаў жыццё за гэты мір для нас."

Фота Леаніда Юрыка










