Місія Божага пасланніка кс. Мечыслава Янчышына

paslannikАгульна вядома, што за савецкім часам у мінулым стагоддзі ў Беларусі д'ябальскі атэізм зрабіў сваю агідную справу. Святыні разбураліся ці ператвараліся ў склады, клубы і іншыя падсобныя памяшканні. Аб гэтым і сёння яскрава сведчыць помнік варварству і вандалізму ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна. Вернікі знаходзіліся ў нелегальным становішчы. Хрост, вянчанне і іншыя святыя сакрамэнты праводзіліся ў таямніцы, бо камуністычная ідыялогія не цярпела канкурэнцыі. Але ў душах людзей цеплілася вера ў Бога.


Вера ў Бога - гэта дар, дадзены чалавеку. Чалавек сам не можа нарадзіць у сабе гэты дар, ён можа толькі падрыхтавацца да яго прыняцця і далей развіваць сваю адкрытасць да яго, узрошчваць яго ў сабе — перш за ўсё праз малітву і святыя сакрамэнты.

Гэты фільм пра місію ксяндза Мечыслава Янчышына, якога Бог, звыш 20 год таму, абраў сваім пасланнікам дзеля адраджэння Веры ў Госпада Бога ў Беларусі, а менавіта ў Віцебскую вобласць. Як, дзякуючы яго місіі, яго намаганням і Божай Волі, вернікі Лепельскага, Чашніцкага, Бешанковіцкага, Ушацкага, Сенненскага і Глыбоцкага раёнаў спазналі ўнікальнасць каталіцкай веры, яе асновы, вартасці? З якімі цяжкасцямі і вытрабаваннямі давялося сутыкнуцца кс. Мечыславу падчас будоўлі касцёлаў у Лепелі, Навалукомлі, Ушачах, Обалі і звыш дзесяці капліц у розных населеных пунктах, вышэй згаданых раёнаў? Як насельніцтва Віцебскай вобласці баранілі кс. Мечыслава ад дэпартацыі? Колькі высілкаў давялося прыкласці святару, каб у вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна паўстаў Мемарыял бязвінна расстраляным вязням Беразвецкай турмы ў 1941 годзе.

Запрашаем да прагляду!