Нашы святары наведалі школьныя лінейкі 1 верасня
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.09.2014 13:00
1 верасня ў кожнай школе звініць першы званок і заклікае ўсіх дзяцей на ўрокі. Скончыліся канікулы, распачынаецца новы навучальны год. Для кагосьці гэта першыя крокі ў першым класе, а хтосьці мае ўжо за плячыма 10 год і распачынае свой апошні год навукі ў школе.
На лінейку 1 верасня звычайна запрашаюць шматлікіх гасцей, спонсараў. Вельмі радасна, калі адміністрацыя школы не забывае і пра духоўны аспект. У Глыбокім ужо стала традыцыяй на лінейку запрашаць святара.
Вось і на гэты раз, у сярэдняй школе №2 да вучняў, настаўнікаў і бацькоў звярнуліся кс. Віктар Місевіч і праваслаўны святар Мікалай.

Тэкст прамовы можна праслухаць на відэа:
У жніўні парафіяльным Карытас была аб'яўлена акцыя "З усмешкай у школу". Дзякуючы ахвяраванні вернікаў дапамога была аказана не толькі малазабяспечаным сем'ям, але і адной падшэфнай школе з нашай парафіі. Ужо традыцыйна 1 верасня адміністрацыяй школы ў Запруддзі былі запрошаны на лінейку пробашч парафіі кс. Мечыслаў Янчышін і дырэктар парафіяльнага Карытас Іна Вайцяховіч. Пасля слоў віншавання, благаслаўлення дзяцей і асвячэння школьных прылад, школе быў перададзены падарунак, а дзецям - прысмакі.
4 верасня плануецца наведаць школу ў в.Мярэцкія для гутаркі і аказанні патрэбнай дапамогі.
Парафіяльны Карытас дзякуе ўсім ахвярадаўцам, якія прымалі ўдзел у акцыі, за адкрытасць на ўчынкі міласэрнасці і добрыя сэрцы.










