Запрашаем у пілігрымку да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія)

fatimaМаршрут пілігрымкі: Беларусь – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла – Фаціма / Фаціма – Барселона – Чэнстахова – Беларусь.
Час: 12—26 жнiўня 2015 г.
Кошт: 680 еўра + VISA
У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, апека суправаджаючага/праваднiка, тэматычныя экскурсii, медыцынская страхоўка, пражыванне ў гатэлях i дамах пiлiгрымаў турыстычнага класа, 10 сняданкаў i 8 абедаў/вячэр.

Пражыванне ў пакоях на 2 і 4 чалавекі. Пражыванне ў аднамесным нумары прадугледжвае даплату 250 €.
Дадатковая аплата: наведванне Лiсабона i Атлантычнага акiяна – 30 € (па жаданні). 

Адказны за пілігрымку: кс. Вячаслаў Пялінак.

Праграма:

1 дзень:
Выезд з Глыбокага.
Транзіт па Беларусі/начны пераезд.
Пераезд беларуска-польскай мяжы.

2 дзень:
Транзіт па Польшчы. Наведванне санктуарыя ў Ліхені (св. Імша).
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

3 дзень:
Транзіт па Нямеччыне.
Наведванне сабора ў Кёльне.
Начлег у гатэлі, сняданак.

4 дзень:
Транзіт па Францыі.
Прыезд у Парыж. Наведванне Парыжа.
Начны пераезд.

5 дзень:
Люрд. Святая Імша і малітва.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

6 дзень:
Транзіт па Іспаніі.
Начлег у гатэлі Санцьяга дэ Кампастэла, вячэра + сняданак.

7 дзень:
Наведванне базілікі св. апостала Якуба.
Прыезд у Фаціму.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

8 дзень:
Фаціма. Св. Імша.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

9 дзень:
Фаціма. Вольны час.
Пры жаданні можна будзе паехаць на бераг акіяна і наведаць Лісабон.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

10 дзень:
Транзіт па Іспаніі.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак (Сарагоса).

11 дзень:
Наведванне Барселоны. (Саграда Фамілія, Каза Пэдрэра, парк Гуэль…).
Начны пераезд.

12 дзень:
Транзiт Францыя – Iталiя. Падуя.
Начлег у гатэлі, вячэра + сняданак.

13 дзень:
Сняданак. Пераезд у Чэнстахову. Начлег у гатэлі.

14 дзень:
Сняданак. Наведване санктуарыя ў Чэнстахове i малiтва.
Наведванне гіпермаркета (каля Варшавы).
Начны пераезд.

15 дзень:
Вяртанне ў Глыбокае.