Акцыя "З усмешкай у школу" завяршылася ў нашай парафіі

akciaНа ахвяраванні глыбоцкіх парафіянаў валанцёры Карытас падрыхтавалі дапамогу ў выглядзе школьных прыладаў і рэчаў для дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў з нашага горада і раёна. Таксама была аказана гуманітарная дапамога ў выглядзе абутку, адзення для дзяцей і дарослых.

45 сямей атрымалі падтрымку да пачатку новага навучальнага года.

30 жніўня пробашч парафіі кс. Мікалай разам з дырэктарам парафіяльнага Карытас Генадзем Бервячонкам чакалі дзетак разам з іх бацькамі. Кс. Мікалай пажадаў вучням поспехаў у вучобе і каб жылі ў любові да Бога і бліжняга.

Ад імя дзяцей словы ўдзячнасці выказаў Аляксей Ікановіч са шматдзетнай сям'і.

caritas3

caritas2

caritas1Фота Варвары Ваяводавай