Глыбоцкія валанцёры прынялі ўдзел у велікапосных рэкалекцыях для супрацоўнікаў і валанцёраў "Карытас"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.02.2016 12:46
З 16 па 18 лютага 2016 года валанцёры парафіяльнага "Карытас" прынялі ўдзел у велікапосных рэкалекцыях для валанцёраў і супрацоўнікаў ДКТ "Карытас" з усёй Беларусі, якіх шчыра віталі ў Цэнтры св. Лукі ў в. Ляскоўка (Мінскі р-н).
Вельмі змястоўна, цікава і ў філасофскім кірунку на тэму "Любі так, як любіць Бог" праводзіў іх а. Арыюш Малыска OFMCop. Дзякуем а. Арыюшу за мудрыя парады, чулыя казанні, якія мы пачулі падчас канферэнцый.
Словы шчырай удзячнасці дасылаем а.ю Андрэю Жылевічу і ўсім святарам з Пінскай і Гродзенскай дыяцэзій, якія прыгожа маліліся і ў вольны час разам з намі разважалі над пазнавальнай інфармацыяй, абмяркоўвалі розныя тэмы і пытанні, дзяліліся вопытам вядзення праектаў.
Велікапосныя рэкалекцыі для нас, валанцёраў, сталі часам для разважання і ўнутраных перамен; месцам, дзе можна было абнавіцца духоўна, пазнаць праўду пра сябе і пра Бога.
Сустрэчы з цікавымі людзьмі прыносяць не толькі духоўны плён, але адкрываюць нашыя сэрцы на прабачэнне і міласэрнасць.




Даната Матушава










