Адышоў у вечнасць кс. Уладзімір Мазалеўскі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.04.2016 22:33
21 красавіка 2016 года адышоў у вечнасць кс. Уладзімір Мазалеўскі SAC, які ў 2004-2006 гг. служыў вікарыем у нашай глыбоцкай парафіі.
Кс. Уладзімір нарадзіўся 30 сакавіка 1933 года ў Варшаве. Першыя шлюбы ў Таварыстве каталіцкага апостальства склаў 26 жніўня 1952 года ў Вадавіцах. Святарскае пасвячэнне прыняў 22 чэрвеня 1957 года ў Алтажэве.
Пахавальная Імша адбылася 25 красавіка ў Атвоцку (Польшча). Пасля Эўхарыстыі адбылося пахаванне на мясцовых могілках.
Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка прыняў удзел у пахаванні кс. Уладзіміра Мазалеўскага SAC, які зрабіў вялікі ўнёсак у адраджэнне Касцёла ў Беларусі ў 1990-я гады.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...










