Віншуем кс. Івана!

ks jan karotkin3 мая 2014 года ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе з рук Яго Эксцэленцыі кс. бп. Алега Буткевіча прыняў святарскае пасвячэнне кс. Іван Кароткін.

Паважаны кс. Іван!

З нагоды другой гадавіны святарскага пасвячэння хочам скласці Вам найлепшыя пажаданні.
Жадаем, каб усё сваё жыццё крочылі з даверам і надзеяй за Панам. Усё, што робіце, чыніце з запалам. Божай ласкі і мудрасці Вам, а таксама людской спагады. Добрага здароўя, шмат радасці і прыгожых плёнаў у святарскім служэнні.