Віншуем кс. Яўгена з гадавінай святарства!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.07.2016 00:00
25 ліпеня 2009 года ў Лынтупах біскуп Уладзіслаў Блін удзяліў кс. Яўгену Міхайлаву сакрамант святарства.
З нагоды 7 гадавіны святарства, жадаем Вам, паважаны кс. Яўген, каб Усемагутны Бог адарыў Вас неабходнымі ласкамі, добрым здароўем, здольнасцямі ў пераадольванні штодзённых клопатаў. Хай разам з моцай перамянення хлеба і віна, дае Вам магчымасць змяняць сэрцы людзей. Няхай Маці Божая Глыбоцкая заступаецца за Вас перад Богам на далейшы час выконвання святарскіх абавязкаў.










