Запрашаем у пілігрымку ў Браслаў!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.08.2016 22:52
Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка ў Браслаў на ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў, якія ў гэтым годзе адбудуцца 19-20 жніўня пад дэвізам “З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас – Маці”.
Пілігрымка з Глыбокага распачынаецца 17 жніўня ў 7 гадзін раніцы святой Імшой у парафіяльным касцёле.
Начлегі ў Шаркаўшчыне і Ахрэмаўцах.
Ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 16 на 17 жніўня для жадаючых з іншых парафій. Толькі просьба загадзя праінфармаваць па кантактных тэлефонах.
Адказны — кс. Мікалай Ціхановіч.
Запіс у закрыстыі. Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 884 54 82 — кс. Мікалай Ціхановіч, +375 29 566 48 33 — кл. Алег Хмылко.

Праграма ўрачыстасцей:
Пятніца, 19 жніўня
18.00 – святая Імша з удзяленнем Сакраманту Бежмавання;
19.30 – канцэрт духоўнай музыкі;
20.30 – малітва праслаўлення, канферэнцыя;
22.30 – набажэнства (вернікі Усходняга абраду);
23.30 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі.
Субота, 20 жніўня
24.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай;
02.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
03.00 — набажэнства да Божай Міласэрнасці;
07.00 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
08.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай;
09.00 – ружанцовая малітва;
11.00 – галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары.
Перад кожнай св. Імшой будзе магчымасць споведзі.










