Віншуем кс. Івана з Днём нараджэння!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.10.2016 00:00
Паважаны кс. Іван!
Шчыра віншуем Вас з днём нараджэння!
Жадаем Вам шмат дабра і радасці ад душпастырскай працы, людской дабрыні, а перадусім Дароў Духа Святога і неабсяжнай Божай Любові, якая пераадольвае ўсе цяжкасці, цярпенні, самотнасць і звычайную чалавечую стомленасць. Няхай Марыя, Маці святароў ахінае Вас сваім мацярынскім плашчом і прытуляе да Свайго Сэрца.
Са святам!

P.S. Асаблівым чынам запрашаем парафіян на св. Імшу ў інтэнцыі кс. Івана ў нядзелю, 9 кастрычніка, на 18 гадзін.










