Ліст з Грузіі. Папа Францішак і сястра Лена

gruzia30 верасня Папа Францішак распачаў свой двухдзённы візіт у Грузію. Там, у Тбілісі, у нунцыятуры на працягу года працуе наша глыбачанка - сястра-францішканка Лена Сурвіла.

Пра сваю сустрэчу са Святым Айцом і ўражанні ад размоў піша сама с. Лена:

"Хвала Хрысту!
Калі я толькі прыехала працаваць у Тбілісі, сталіцу Грузіі, амаль год таму назад, даведалася, што прыязджае з візітам Папа Францішак. Дата прыезду яшчэ не была да канца вядома, але прыезд ужо быў зацверджаны.
Пра такую блізкую сустрэчу з Папам я не думала, пра такое можна толькі марыць.
Праца сясцёр францішканак Сям'і Марыі ў Тбілісі - гэта праца ў нунцыятуры. Папа Францішак, калі прыехаў у Грузію, то менавіта два дні жыў у нас.
Сустрэча з Папам, гэта вялікая падзея ў жыцці кожнага католіка. На працягу гэтага часу нам пашанцавала быць побач з ім.
Вядома, былі такія моманты, калі можна было паразмаўляць і пажартаваць. Папа Францішак вельмі адкрыты, просты і вясёлы чалавек. Ён жыве тым, да чаго і нас заахвочвае ў сваіх навучаннях.
Калі мы развітваліся, я сказала: "Santo Padre, Bielorussia La aspetta molto!" ("Святы Айцец, Беларусь Вас вельмі чакае!"). Падзякаваўшы за гэтыя словы, Папа Францішак папрасіў аб малітве за яго."

gruzia6