Распачаўся Адвэнт

ryby adwent27 лістапада Каталіцкі Касцёл распачаў перыяд радаснага чакання на прыйсце Збаўцы - Адвэнт. Святую Імшу а 11 гадзіне сваім спевам упрыгожылі маладыя людзі з евангелізацыйнага праекта "Рыбы", якія ў суботу праслаўлялі Госпада разам з моладдзю з Віцебскай дыяцэзіі на "Андрэйках".

Кс. Іван Кароткін звярнуў увагу прысутных вернікаў на праблему многіх людзей: загаддзя яны рыхтуюцца да святаў, аднак жа ці не забываюць яны пра самае галоўнае, ці чакаюць Хрыста і ці рыхтуюцца да Яго прыйсця.

Жыццё - гэта вечнае чаканне. Адны чакаюць бацькоў, іншыя на вечнае каханне, хтосьці на добрую працу ці кватэру.

Хрыстос сёння заклікае нас чуваць. Гэта значыць працаваць над сабой, быць готовымі да прыйсця Хрыста, жыць так нібы гэты дзень для мяне апошні.


Нагадаем, што Рараты ў нашай парафіі будуць у аўторак, чацвер і суботу ў 06.30. Сардэчна запрашаем дзяцей, моладзь і дарослых прымаць удзел у ранішніх святых Імшах. 

 

ryby adwent1

ryby adwent2

ryby adwent4