Віншуем кс. Мікалая з імянінамі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.12.2016 06:30
6 снежня - успамін свайго Нябеснага Заступніка адзначае наш пробашч.
Паважаны кс. Мікалай!
У гэты дзень святочны ўрачысты
мы хочам шчыра Вас павіншаваць.
Вы - досвед веры, як жывую існасць,
дасціпна можаце перадаваць.
Біблійныя заняткі захапляюць,
паслухаць Вас цікава нам заўжды,
бо словы Вашыя на добрае натхняюць.
І веру моцную нясём мы праз гады.
А Вы для нас - сапраўдны пастыр Божы
хоць строгі часам - з гумарам парой.
Няхай жа будзе светлым дзень Ваш кожны,
няхай вясёлым будзе Ваш настрой.
Няхай збываюцца задумы ўсе і планы,
і бласлаўляе Мікалай святы.
Мы, вернікі, жадаем Вам з пашанай
здароўя моцнага на доўгія гады.










