Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў нашай парафіі

adwent rekalekcyi01Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі праходзілі з 16 па 18 снежня 2016 года. Праводзіў кс. Віталь Сідорка, прэфект Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай семінарыі, душпастыр Службы аховы здароўя г. Гродна.

У другі дзень рэкалекцый адбыліся спатканні для жанчын і мужчын.

У нядзелю падчас св. Імшы на 11 гадзін было прамоўлена адмысловае казанне для дзяцей.

Вялікі дзякуй кс. Віталю за скіраваныя канферэнцыі і сакрамант пакаяння, а таксама парафіянам, якія прымалі ўдзел у рэкалекцыях, выслухалі ўсе тры навукі і прыступілі да сакраманту споведзі.