"Святыні Беларусі". Глыбокае (+відэа)

sviatyni belarusiУ эфіры тэлеканала "Беларусь 3" дзейнічае праект "Святыні Беларусі". Гэта духоўна-асветніцкая праграма, якая распавядае пра самыя велічныя, старажытныя цэрквы і касцёлы нашай краіны. Увазе гледачоў прапанаваны цыкл серый, у якіх адкрываюцца невядомыя старонкі гісторыі Беларусі. У прыватнасці, у праекце прагучыць падрабязная інфармацыя пра галоўныя абразы і іншыя ўшанаваныя святыні, важныя не толькі для вернікаў, але і ў цэлым для людзей, якія цікавяцца гісторыяй сваёй краіны.

Прапануем Вашай увазе 1 серыю гэтага праекта, якая прысвечана нашаму парафіяльнаму касцёлу Святой Тройцы.