Ксёндз Мікалай жадае парафіянам шукаць шляхоў прымірэння і прабачэння (+відэа)

papialec13Гэта пажаданне пробашч парафіі выказаў у першы дзень Вялікага посту. Святар адзначыў, што ў Касцёла няма асаблівых кулінарных рэцэптаў на перыяд посту. Для верніка важна працаваць у гэты перыяд над сабой, над сваёй душой, таму можна прыняць на гэты перыяд нейкую пастанову і адмовіцца ад нейкіх рэчаў або звычак. Можна цалкам адмовіцца ад ужывання алкаголю, адмовіцца ад нейкіх слодычаў або абмежаваць сябе у карыстанні Інтэрнэтам. Тут кожны чалавек вырашае асабіста. Галоўнае, гэту пастанову выканаць.

Падрыхтавалі Зміцер Лупач і Леанід Юрык