Бабічы: дзеці і валанцёры павіншавалі жанчын з 8 сакавіка

babiczy 8sak 6Чарговая акцыя «Увесь свет пачынаецца з жанчыны» валанцёраў «Карытас» прайшла ў Бабічоўской бальніцы сястрынскага догляду напярэдадні 8 сакавіка. Міжнародны жаночы дзень - гэта свята вясны, надзеі, цяпла, якое сагравае сэрца і дае сілы на новае жыццё.

Большасць жанчын, якія там пражываюць, самотныя. Яны з задавальненнем прымалі цёплыя словы віншаванняў, бо ім неабходныя ўвага і клопат. Шмат каму з гэтых жанчын прыйшлося прайсці цяжкі жыццёвы шлях, працавалі, вучылі, выхоўвалі, але нягледзячы на ​​ўсе складанасці і нягоды здолелі захаваць пяшчоту і дабрыню. Гэтыя бабулі асабліва адчуваюць чужы боль, умеюць спачуваць тым, хто трапіў у бяду, суперажываць безабаронным і для іх не шкада любові і цяпла.
Дзеці чыталі вершы пра вясну, маці, жанчыну-працаўніцу. На памяць жанчынам падарылі паштоўкі-сувеніры і пажадалі моцнага здароўя, радасці кожнаму пражытаму дню, цудоўнага настрою і чысціні душы перад Вялікаднем. Хай Вялікі пост прынясе ўсім нам душэўны спакой і прымірэнне.


Даната Матушова