Вялікі Чацвер. Віншуем святароў!

stulyВялікі чацвер – дзень устанаўлення сакраманту Эўхарыстыі і святарства. Сёння важны дзень у жыцці не толькі Касцёла, але і кожнага чалавека індывідуальна: кожнага святара і кожнага верніка. З гэтай нагоды хочам падзякаваць ўсім нашых святарам за іх служэнне, якое выконваюць, і слова, якое абвяшчаюць.

Паважаныя кс. Мікалай, кс. Яўген, кс. Іван і дк. Алег!

Жадаем вам і надалей каб працягвалі дзяліцца сваёй верай і ў далейшым падтрымлівалі нас, парафіян, у пошуках свайго жыццёвага паклікання.

А яшчэ…
… шмат веры, якая кожны дзень будзе набіраць моц;
… шмат добрых слоў, абвешчаных з амбоны, якія будуць трапляць прама ў сэрца верніка;
… самых добрых думак, дзякуючы якім нават складаныя сітуацыі будуць здавацца простымі;
… сапраўдных і шчырых людзей, дзякуючы якім святар будзе мець магчымасць атрымаць жыццёвы вопыт;
… і самых сонечных дзён.

swiatary 2017

kwiaty kosz-13 красавіка таксама адзначае свой дзень нараджэння дк. Алег. Шчыра жадаем яму шчодрых плёнаў на Божай ніве і дароў Духа Святога на жыццёвай дарозе святарскага паклікання!