"Сапраўдная Пасха адбываецца ў касцеле, а не дома": Літургія Вялікай суботы

vial subotaСвятая Імша Вігіліі Пасхальнай вельмі багатая і прыгожая. Яна складаецца з пяці частак: літургіі святла, Божага Слова, Хросту, Эўхарыстычнай і працэсіі рэзурэкцыйнай. Літургія гэтага вечара распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал, ад якога ў сваю чаргу ўсе вернікі запальвалі свае свечкі.

Багатая літургія Божага слова распавядала аб таямніцы ўваскрасення Пана і вялікіх падзеях у гісторыі чалавецтва.

 

 

Пасля прамоўленай гаміліі распачалася Эўхарыстычная Літургія — найважнейшая частка святой Імшы, калі Езус становіцца прысутным на алтары ў постацях хлеба і віна. Ужо апоўначы ўсе вернікі з радасным спевам "Вясёлы дзень" крочылі ў рэзурэкцыйнай працэсіі, на заканчэнне якой заспяваны быў гімн "Te Deum" і ўдзелена бласлаўленне.

Леанід Юрык, фота