Віншуем кс. Івана!

buketПаважаны кс. Іван!

З нагоды 3-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Вам усяго самага найлепшага. Няхай Бог, з далоні якога Вы бераце здольнасці, прадоўжыць Вашыя гады ў міры і любові, няхай адорыць Вас здароўем і стойкасцю. Няхай св. Ян Марыя Віянэй, заступнік святароў, будзе сапраўдным узорам для Вас, добрым і шчырым апекуном і дасць моцы прыняць цяжкасці кожнага дня. Мы ўдзячны Вам за ахвярную і шчырую працу, за прыгожа абвешчанае Божае слова.