"Маёўка" сем'яў сабрала 15 маладых сужэнстваў

majowka semej20 мая ў Глыбокім адбылося спатканне сем’яў, арганізатарам якога быў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч. Акрамя глыбачан, якіх сабралася 12 сужэнстваў разам з дзецьмі, па запрашэнні святара далучыліся і сем’і з Мінска, Смаргоні і Гродна.

Распачалося спатканне канферэнцыяй на тэму “Бацькі і дзеці”, якую правёў кс. Мікалай. У гэты час з дзецьмі займаліся сёстры францішканкі Сям’і Марыі, які працуюць у парафіі. Затым адбылася святая Імша, падчас якой бацькі разам з дзецьмі маліліся за сваю сям’ю, але таксама і за ўсе сем’і. Працягам спаткання стаў пікнік, дзе кожны ў супольнай дзейнасці бліжэй мог пазнаёміцца адно з адным, дзеці мелі магчымасць пагуляць на свежым паветры. Час праляцеў хутка, і не заўважылі, як надышоў час развітвацца.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі сустрэчы:

Наталля і Дзмітрый Вавінскія: “Мы очень благодарны Богу и кс. Николаю за организацию такого мероприятия. Мы с нетерпением ждали этой встречи. Новые знакомства, новые друзья. Море позитива - улыбки на лицах всех присутствующих, совместная молитва, а также конференция не оставили никого равнодушными. Как же здорово, когда семьи объединяются на совместную молитву и просто общение. Дети были очень рады всему происходящему, весело и дружно проводили время, и уже интересовались, когда еще будем жарить колбаски. Будем надеяться, что с Божьей помощью, у наших встреч будет продолжение”.

Алёна і Дзмітрый Шаршунс: “Мы вельмі ўдзячны кс. Мікалаю за такую магчымасць прыблізіцца да Езуса Хрыста ўсёй сям’ёй праз святую Імшу, навуку і сумесны адпачынак з іншымі сем'ямі. Вельмі шмат эмоцый і ўражанняў, якімі хочацца дзяліцца з іншымі. Мерапрыемствы такога характару толькі ўмацоўваюць, набліжаюць і напаўняюць сем'і дабром”.

majowka semej 48

Дзякуем усім сем’ям, якія знайшлі магчымасць, каб разам спаткацца, паглыбіць свае веды і ўзрасці духоўна.

P.S. Больш фота ў суполцы ў Кантакце

Вольга Бельчанкова, тэкст
Леанід Юрык і Дзмітрый Шаршунс, фота