Наша парафія развіталася з кс. Яўгенам, які прызначаны пробашчам у Лучаі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.06.2017 22:08
Згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскай дыяцэзіі з 25 чэрвеня 2017 года кс. Яўген Міхайлаў прызначаны пробашчам парафіі Святога Юды Тадэвуша ў в. Лучай (Пастаўскі р-н).
18 чэрвеня парафіяне і святары развітваліся і ад сэрца дзякавалі вікарыю за шчырую і адданую працу на працягу двух гадоў на карысць вернікаў у Глыбокім.
Шчыра жадаем кс. Яўгену бадзёрасці і моцы Духа Святога на новым месцы служэння. Няхай Маці Божая Падхорная заўсёды трымае ў Сваёй апецы.










