Глыбоцкую пілігрымку назвалі самай пабожнай

budslau piligrymkaУ Будслаў разам з пілігрымамі прыйшлі 5 святароў і 3 законныя сястры. Таму кусташ санктуарыя ў Будславе айцец Віктар Бурлака, вітаючы глыбоцкую пілігрымку, адзначыў яе пабожнасць. Тры дні разам з глыбачанамі ішоў канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч. Таксама амаль тры кіламетры з глыбоцкімі пілігрымамі прайшоў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Глыбоцкую пілігрымку можна назваць міжнароднай, бо ў ёй прыняла ўдзел сястра Лена Сурвіла, якая зараз працуе ў нунцыятуры ў Грузіі. Сястра адмыслова ўзяла сабе адпачынак напрыканцы чэрвеня, каб прыняць удзел у будслаўскай пілігрымцы.

Яшчэ адной адметнасцю пілігрымкі стаў удзел у ёй сем'яў з маленькімі дзецьмі. Сярод якіх сям’я Шаршунс, якая вырушыла ў пілігрымку ў поўным складзе: Алёна з мужам Дзімам і іх сыны Мацвей і Максім. Мацвею не так даўно споўнілася тры гады, а Максіму напрыканцы траўня споўніўся год. Таму ён быў самым малодшым пілігрымам, які з дапамогай мамы, таты і іншых пілігрымаў прайшоў гэты шлях.

І ў глыбоцкай пілігрымкі ўжо склалася традыцыя на агульнапілігрымковы здымак. На гэты раз фота атрымалася разам з біскупам Алегам Буткевічам: 

budslau piligrymka 62

Больш фота і відэа з пілігрымкі можна паглядзець у суполцы ВК ці з дапамогай хэштэга #глыбокаебудслаў #пілігрымка2017

Зміцер Лупач, тэкст
Марына Сінкевіч, Зміцер Лупач, Леанід Юрык, фота
Леанід Юрык, відэа