77 вернікаў прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Браслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.08.2017 22:01
16 жніўня з Глыбокага пасля ранішняй св. Імшы вырушыла ў шлях да браслаўскага санктуарыя пілігрымка.
З пілігрымамі пад кіраўніцтвам дк. Алега Хмылко разам крочылі кс. Віталь Галец, кс. Дзмітрый Рацько з Празарок і пробашч кс. Мікалай Ціхановіч. Да ліку пілігрымаў далучыліся таксама і сёстры францішканкі: с. Людміла і с. Анна з Глыбокага, с. Ірына з Варапаева.
Тры дні, 90 кіламетраў і 77 чалавек. 18 жніўня чацвёртая пешая пілігрымка дасягнула канчатковай мэты - Браслава, дзе ўсе змаглі прыняць удзел ва ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў.
Прыемна адзначыць, што, не спалохаўшыся цяжкасцяў дарогі, да Маці Божай разам з роднымі крочылі самыя маленькія пілігрымы Арцём з Полацка, якому споўнілася толькі 9 месяцаў і наш глыбачанін Максімка Шаршунс (1 год і 2 месяцы).
У апошні дзень пілігрымаў чакаў сапраўдны сюрпрыз: біскуп Алег Буткевіч пачаставаў ўсіх паломнікаў марозівам.

Больш фота ў суполцы ВК і ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #глыбокаебраслау2017
















































