1 лістапада. Сумневаў для асабістай святасці не павінна быць!

1 listapadaСёння яднаемся з Касцёлам трыўмфуючым, з душамі, якія цалкам даверыліся Госпаду, Яго Жывому слову і кіраўніцтву Духа Святога. Просім Бога і прысутнага ў Ім Духа Святога, каб распаліў у нас жаданне святасці. Гэта будзе знакам таго, што мы сапраўды хочам быць у небе.

"Калі ты маеш надзею, што Бог прымае цябе як Сваё Дзіця, то ў цябе ёсць жаданне быць святым. Сумневаў не павінна быць! Кожны з нас вельмі важны ў вачах Бога.

Чалавек па сваёй прыродзе дзейнічае ў трох вымярэннях: натуральнае (ацэньваецца маральна, па-чалавечы), ніжэй натуры сваёй (напр. называць гомасексуальныя адносіны любоўю), звышнатуральныя (калі чалавек дзейнічае натхнёны Божай ласкай, напр. цэлібат). Святасць дадзена чалавеку як дар, гэта супрацоўніцтва з Госпадам.

Святасць – гэта бескампрамінасць. Калі сказана “не пакланяйся іншым багам апроч Мяне”, значыць не пакланяйся. Не схіліцца калена маё перад сатаной, а толькі перад Езусам. Вось гэта святасць. Просім Духа Святога, каб наша хрысціянства, наш каталіцызм быў моцны і бескампрамісны ў гульнях з бесамі", - заклікаў пробашч парафіі кс. Мікалай.

Пасля св. Імшы адбылася працэсія на могілкі па вул. Горкага, падчас якой маліліся на ружанцы за душы ўсіх памерлых.