Адпачынак сем'яў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.02.2018 21:00
25 лютага сем'і Глыбоцкай парафіі выехалі разам за горад, каб адпачыць і набрацца новых эмоцый. Нягледзячы на мароз, маладыя сем'і разам з маленькімі дзеткамі выбраліся на супольны адпачынак. Шчырыя ўсмешкі, салодкія пачастункі і гарачая гарбата не давалі замерзнуць на горцы.
Больш фота можна глянуць у суполцы ВК>>
Алёна Шаршунс, фота
Нагадаем, што кожную трэцюю сераду месяца пасля вячэрняй св. Імшы сем'і збіраюцца на супольную сустрэчу, дзе разам з кс. Мікалаем падымаюць хвалюючыя тэмы. Хто яшчэ не далучыўся - адважцеся і прыходзьце на спатканне.



















