Віншуем нашых святароў!

hostia1Паважаныя кс. Мікалай і кс. Іван!

Вялікі Чацвер... Віншуем вас з нагоды Дня ўстанаўлення Сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства! 
Сёння мы асаблівым чынам дзякуем Богу і праслаўляем Яго за вашае пакліканне і служэннне ў нашай парафіі.

Святары - вялікі дар ад Бога. Праз вашыя рукі Хрыстос прыходзіць да нас у Эўхарыстыі, вашыя вусны абвяшчаюць Яго Слова, праз вашую асобу мы яднаемся з Богам у сакраманце споведзі.
Жадаем моцы і мудрасці ў служэнні, а таксама сэрца, палаючага Божай любоўю. Няхай Езус Хрыстус - Найвышэйшы Святар, вядзе і моцна трымае за руку на шляху паклікання, а Панна Марыя атуляе матчынай апекай.

czwartek 2