Віншуем кс. Івана з гадавінай святарскага пасвячэння

ks jan karotkin173 мая 2014 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча кс. Іван Кароткін атрымаў святарскае пасвячэнне.

Паважаны кс. Іван!

Шчыра і ад усяго сэрца віншуем Вас з нагоды 4-й гадавіны святарскага пасвячэння!

Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця і паклікання, за Вашу прысутнасць сярод нас у нашай парафіі, за Вашу цудоўную ўсмешку, адкрытасць, парады і дабрыню, за навучанне любіць Бога і бліжняга.
Прыміце таксама шчырыя словы падзякі за змястоўныя казанні, за сакрамант споведзі.
З гэтай нагоды, жадаем Вам, шаноўны кс. Іван, Божых ласкаў на кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Духа Святога. Шмат сіл і стойкасці ў працы, натхнення, добразычлівых людзей побач.
Няхай Ваша здароўе будзе моцным, аптымізм і радасць будуць заўсёды побач, а сэрца хай палае бясконцай любоўю да Бога і людзей. Мудрасці Вам і цярплівасці ў нялегкай працы на Божай ніве.
Шчыра Вас віншуем і заўсёды памятаем у сваіх малітвах.

cvety

Глыбоцкія парафіяне