Удзел моладзі ў дыяцэзіяльнай Парафіядзе ў Оршы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.08.2018 11:45
З 8 па 11 жніўня ў Оршы праходзіла чацвёртая Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма сёлетняй сустрэчы была «Касцёл — гэта сям’я».
Адкрыў чарговую дыяцэзіяльную парафіяду біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гэтым годзе прымалі ўдзел дзеці і моладзь з 7 парафій: Верхнядзвінска, Глыбокага, Лынтупаў, Віцебска (катэдра), Пагошчы, Лучая, Варапаева.
Спіс перамог глыбачан у чацвёртай дыяцэзіяльнай парафіядзе ў Оршы:
ТЭАТР.
- Візітная картка парафіі – 2 месца.
- Конкурс рэлігійнай Марыйнай песні. Малец Аляксандра і Марыя – 3 месца.
- Інсцэнізацыя: «Святая Сям’я ўзорам для нас» - 3 месца.
- Пантаміма – 1 месца.
СВЯТЫНЯ
- Конкурс мастацкай творчасці (малюнак): Малец Марыя – 3 месца.
- Конкурс ведаў па гісторыі Віцебскай дыяцэзіі: Малец Аляксандра – 3 месца.
СПОРТ
- Тэніс. Жолуд Дзмітрый – 3 месца.
- Плаванне: Тышко Антон – 1 месца
- Скокі ў даўжыню: Малец Аляксандра – 1 месца, Малец Марыя – 3 месца; Іваноўская Марыя – 1 месца, Барыла Марыя – 3 месца; Тышко Антон - 1 месца; Рудак Данііл - 1 месца.
- Бег 30 метраў: Малец Аляксандра – 1 месца; Іваноўская Дар’я – 3 месца.
- Бег 60 метраў: Рудак Данііл – 2 месца, Тышко Антон – 3 месца;
- Шашкі. Малец Марыя – 1 месца, Барыла Марыя – 3 месца;
- Футбол – 2 месца;
- Валейбол – 2 месца;
Па вынікам намінацый «Спорт-тэатр-святыня»:
1 месца — Лынтупы
2 месца — Глыбокае
3 месца — Пагошча.
Вялікі фотарэпартаж можна паглядзець у суполцы ДДМ Віцебскай дыяцэзіі ў Кантакце






















