Уражанні ўдзельнікаў пілігрымкі ў Аглону
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.09.2018 21:32
Глыбоцкіх пілігрымаў перапаўняюць пачуцці і эмоцыі ад сустрэчы са Святым Айцом у Аглоне. Таму яны крыху падзяліліся з парафіянамі сваімі ўражаннямі.
Станіслаў Клімза:
"Я ужо бачыў Папу Бенэдыкта XVI у Ватыкане, але вельмі хацеў пабачыць Папу Францішка. Папа Францішак - мой цёска, бо маю імя пры бежмаванні Францішак.
Нельга забыць тых пачуццяў, якія я адчуваў падчас святой Імшы з Пантыфікам. Калі Папа праязджаў каля пілігрымаў, сэрца білася вельмі хутка. Я буду помніць гэта ўсё жыццё. Мне вельмі ўсё спадабалася! Дзякуй арганізатарам пілігрымкі Глыбокае-Аглона! Усё было на вышэйшым узроўні."
Ядвіга Саўчанка:
"Дзякуючы Божаму провіду, я ўдзельнічала ў пілігрымцы ў Аглону з удзельнікамі групы руху "Маці ў малітве". Былі прадстаўнікі руху з розных парафій Мінска, Баранавічы, Шаркаўшчыны, Браслава і нават з Расіі. Вельмі ўразіла еднасць нашага Каталіцкага Касцёла, адчулася яго паўсюднасць і радасць сумеснага прабывання.
Калі прыехалі ў Аглону, атрымалі запрашэнні і ў чаканні прыбыцця Папы ўжо адчувалася радасць, але настаў сам момант... і ўбачылі Святога Айца на папамабілі. Сэрца перапоўнілася і хваляваннем і радасцю, і сляза шчасця ціха пакацілася па шчацэ...
Злавіла сябе на думцы, што я ганаруся тым, што каталічка і як сказаў св. Павел (Рым 14,17) "Валадарства Божае - (...) супакой і радасць у Духу Святым." Магутнасць Духа Святога - гэта пачуццё трэба перажыць і яго цяжка апісаць словамі.
Пасля заканчэння св. Імшы наша група малілася перад цудадзейным абразом Маці Божай Аглонскай, была магчымасць зайсці ў святыню і там разам з Віленскім біскупам памаліцца разам, узносячы хвалу і падзяку Пану за Яго Любоў і Маці Божай за ўсе атрыманыя ласкі ў інтэнцыі ўсіх груп руху."
Хрысціна Хілько, Марына Хілько, Марына Грудзінская:
"У Аглоне адбылася наша першая сустрэча з Папам Рымскім. Бачыць пераемніка апостала Пятра, маліцца разам з ім, атрымаць яго бласлаўленне – сапраўднае шчасце. Такое духоўнае падарожжа дапамагае ўзмацніць нашу веру, аб’яднаць супольнасць. Пілігрымка паказвае “несвядомым” наша жывое сведчанне веры, заснаванае не проста на словах, але на ўчынках. Пасля вяртання да хаты, мы расказваем родным, сябрам, калегам аб светлай і радаснай сустрэчы з Папам Рымскім, тым самым паказваючы, што Бог у нашым сэрцы і жыцці займае вялікае месца.
Упэўнены, беларускія вернікі прынялі б Папу не менш годна! Чакаем Пантыфіка ў нас і верым, што не далёка той дзень, калі мы будзем маліцца разам на беларускай зямлі."
Даната Матушова:
"Меня впечатлил бесконечный поток счастливых и ликующих людей. Особенно трогательной была проповедь об людях отвергнутых обществом. Папа призывал нас прикоснуться к их страданиям, не бояться усложнять свою жизнь помогая подняться тем кто упал, кто испытывает боль, чтобы они чувствовали, что мы рядом и готовы их утешить."
Леаніда Зеваліч:
"От встречи с Папой Римским Франциском получила духовное воодушевление, желание жить, творить добрые дела, помогать всем и во всем. У меня состояние было, которое не передать словами. Благодарна организаторам этой найпрекраснейшей поездки".
Ганна Бажко:
"Удзячна Пану Богу, што даў мне магчымасць у маім жыцці сустрэцца з пераемнікам Святога Пятра на Зямлі. Уражанне і зараз у маім сэрцы, якое трыўмфуе, шчэміць яго. Я дару кожнаму з маіх родных і блізкіх, і нават усіх з кім сустракаюся, благаслаўленне ад Папы Францішка, дух якога пранізвае яшчэ і цяпер."
Фота Леаніда Юрыка










