Глыбоцкія парафіяне на Ружанцовым кангрэсе ў Магілёве
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.10.2018 23:43
6 кастрычніка 2018 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбыўся другі Ружанцовы кангрэс. Мэта кангрэса, які арганізуюць айцы дамінікане, – духоўная і інтэлектуальная фармацыя асоб, якія горача моляцца на ружанцы. У гэтым годзе асаблівым апекуном Кангрэса быў св. Тамаш з Аквіну.
Прадстаўнікі Глыбоцкай парафіі таксама прынялі ўдзел у кангрэсе. 4,5 гадзіны ў дарозе і вось нас сустракае велічная святыня, на вуліцы адразу адбываецца рэгістрацыя, дзе атрымліваем торбачкі, а ў іх тэматычныя кубак, майка, ручка, блакнот і дзве кнігі, якія варта прачытаць. Вось бачым знаёмыя твары, пілігрымы з Віцебска, а менавіта кс. Віктар Місевіч і а. Станіслаў Памыкала са сваімі парафіянамі. Амаль кожнага асабіста перад уваходам у храм вітае біскупскі вікарый для Магілёва і Магілеўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
У 10.20 распачынаецца ўрачыстае адкрыццё кангрэса і першы даклад «Жыццё святога Тамаша Аквінскага, доктара Касцёла», з якім выступіў айцец Віталій Сапега OP. Пасля на працягу дня прысутныя праслухалі даклады айца Міхала Ермашкевіча ОР пад назвай «Каментарый св. Тамаша Аквінскага да малітваў: “Ойча наш”, “Вітай Марыя” і Credo», спадара Алеся Жлуткі - “Святы Тамаш прачытаны нанова” і а. Марыяна Хануска OP — “Святы Тамаш — вучань і настаўнік. Любоў да Святога Пісання”.
Вельмі прыемна было, калі на кангрэсе з’явіўся біскуп Алег Буткевіч. Ардынарый адзначыў, што вельмі задаволены прысутнасцю прадстаўнікоў Віцебскай дыяцэзіі (Браслаў, Паставы, Глыбокае, Віцебск, Полацк).
Кульмінацыйным момантам другога Ружанцовага кангрэсу стала святая Імша а 17 гадзіне, якую цэлебраваў біскуп Алег.

Кангрэс закончыўся, але пілігрымка глыбачан у Магілёў не скончылася. Нас яшчэ чакала цікавая экскурсія па горадзе ў свеце вулічных ліхтароў і рознай падсветкі, якой спрыяла і цудоўнае надвор’е. У нядзелю мы наведалі другі магілеўскі храм – касцёл св. Казіміра і св. Ядвігі, у якім служаць айцы дамінікане, дзе прынялі ўдзел у св. Імшы. Па дарозе дадому праязджаючы Барысаў, не змаглі не затрымацца ля святыні Спаслання Духа Святога, якая яшчэ будуецца, і ў якую многія глыбачане ўклалі свае “цаглінкі”, затым наведалі другі касцёл, дзе працуюць айцы марыяне. Там сустрэлі а. Віталія Даніловіча, які крыху распавеў пра храм.
Нашы ўдзельнікі шчыра дзякуюць арганізатарам кангрэсу, а таксама Ядвізе Саўчанка за арганізацыю пілігрымкі.
Галіна Арлова:
"Хвала Хрысту! Я шмат думала, прыпынялася і зноў вярталася да дэвізу Ружанцовага кангрэса: мала кажы, больш разважай... Гэтага сапраўды не хапае нам. Засяроджанасці, стрыманасці. Тры думкі, якія ляглі на сэрца, вяртаючыся дадому з Магілёва:
1. Гасподзь яскрава паказаў вартасць цяжкасцей і выпрабаванняў у нашым жыцці, Ён дае нам спакусы, каб мы ўзрасталі ў цнатлівасці, каб з любові да Бога, мы баяліся зграшыць.
2. Сузірайце Хрыста і ўмейце гэтым сузіраннем дзяліцца з іншымі. Гэта перапаўняе сэрца. Менавіта блізкасць Хрыста, Яго прысутнасць у маім жыцці надае сэнс, ты разумееш дзеля чаго жывеш. Углядацца, прыслухоўвацца, быць разам з Езусам - вось да чаго мы павінны імкнуцца.
3. Нядзельны ранак і св. Імша ў айцоў дамініканаў. Цудоўнае Божае слова, прыгожае казанне пра сужэнства, пра чысціню адносін. Хочацца падзяліцца тымі словамі, якімі мы павінны навучыцца ўжываць у штодзённасці да сваіх блізкіх: ДЗЯКУЙ (каб мы цанілі таго, хто побач), ПРАБАЧ (каб умелі прасіць прабачэння, каб не будавалі межы ў адносінах, а смела выходзілі на дыялог) і ПРАШУ (каб не саромеліся прасіць). Сям’я тады моцная, калі з поўным даверам мы дзелімся і радасцю, і смуткам. Жадаю ўсім супакою, згоды і дабра ў вашыя сем’і!
Хвала Пану!"
Ядвіга Саўчанка:
"Ужо трэці дзень пасля перажытага ўдзелу ў Ружанцовым кангрэсе, цяпер яшчэ больш яскрава асэнсоўваецца ўсё пачутае, бо духоўнай, цікавай і карыснай інфармацыі было вельмі шмат. Уразілі сведчанні ўдзельнікаў кангрэса, як свецкіх людзей, так і святароў, пра малітву на ружанцы і як ён у прамым сэнсе слова ўратаваў ім жыццё, як атрымалі іншыя Божыя ласкі.
Я для сябе сапраўды адкрыла ружанцовую малітву па-новаму... Задаю пытанне сабе і хай кожны, хто моліцца шмат часу на ім, прааналізуе як моліцца і якія "духоўныя плады" ўжо мае."
Жанна Т. Федина (Санкт-Петербург):
"Как и всем принявшим участие во 2-м Розарийном конгрессе, мне посчастливилось не только увидеть необыкновенную красоту Могилевского католического храма Успения Матери Божией с фресковой росписью на евангельские сюжеты, прочувствовать внутреннюю атмосферу конгресса и окунуться во времена жизни и деятельности Святого Фомы Аквинского, но и осознать важность развития веры с использованием своего разума, углубления в молитве и поиска правды, подготовки к переходу в вечность – единой мечты нашей христианской жизни, для воплощения которой имеем многие средства (церковь – мистическое тело Иисуса Христа, Святые Таинства и постоянная молитва); понять, что для приобретения мудрости, в первую очередь, нужно обращаться не к человеческой, а к Божией мудрости и пользоваться ею, любовь же к Святому Писанию, принятие Слова Божия с доверием и размышление над Словом Божиим (медитация), деление Словом Божиим и выполнение (воплощение) Слова Божия приносят обильные плоды. И в этом нам помогли отец Виталий Сапега ОР, отец Михаил Ермашкевич ОР, Алесь Жлутка и отец Марьян Ханурек ОР прочтением своих замечательных докладов.
Запомнились свидетельства о приобретенных плодах розарийной молитвы, но особенно свидетельство отца Генриха Кучинского, которому Розарий в буквальном смысле спас жизнь. Во время этого свидетельства перед моими глазами всплыл образ моей бабушки по линии отца, Эмилии Андреевны Яковицкой, с Розарием читающей молитву. Именно она научила меня молиться и привела к Богу. Для Бога и для этой молитвы бабушка всегда находила время, даже в Германии, в лагере под Peiskretscham (ныне Пысковице, Польша) с розарием она не расставалась (на фото бабушка в немецком лагере и розарий у нее на шее). Как в вагоне, когда немцы в 1942 году вывозили бабушку и дедушку с четырьмя сыновьями от 6 до 14 лет, так вплоть до освобождения Розарий не раз спасал от верной гибели и расстрела. И Господь щедро одарил ее многими талантами, в том числе прекрасными музыкальными данными, портновским мастерством и добрым сердцем, благодаря которым о ней так отзывались: «Это была золотая бабка».
В ходе конгресса благоприятное впечатление произвела совместная молитва Святого Розария, читаемая с размышлениями перед Пресвятыми Дарами. Особое значение возымела Святая Месса, на которой предстоял епископ Витебской епархии Олег Буткевич с проповедью о значении Евхаристии, примере Матери Божией и действии Бога в нас. Целесообразными и весьма полезными были краткие сведения о докладчиках, комментарии докладов и основные выводы (резюме) докладов, которыми делился с нами епископский викарий Могилева и Могилевской области епископ Александр Яшевский SDB.
2-й Розарийный конгресс закончил свою работу, а незабываемое впечатление от конгресса, чувства радости и единства Церкви и с Церковью и полученные духовные практики – все это осталось и способствует не только возрастанию в вере, но и огромному желанию делиться этим с другими и воплощать Слово Божие в жизнь.
Слава Господу Богу Всемогущему! И сильна надежда, что благодаря молитве Розария в октябре 2019 года состоится 3-й Розарийный конгресс."
Больш падрабязна пра ІІ Ружанцовы кангрэс можна прачытаць на catholicnews.by


































