Спатканне сем'яў у трэцюю сераду месяца

spatkanne semjau 0217 кастрычніка адбылася першая сустрэча для сем'яў у гэтым навучальным годзе. На ёй прысутнічала сястра назарэтанка Марыяна Алешчык, якая пазнаёміла сем'і са сваёй супольнасцю, распавяла пра працу з сем'ямі, пра асацыацыю свецкіх у іх супольнасці.

Спатканні для сем'яў праходзяць кожную трэцюю сераду месяца пасля вячэрняй св. Імшы ў парафіяльным доме. Падчас спаткання, пакуль таты і мамы размаўляюць са святаром, з дзеткамі займаюцца сёстры францішканкі Сям'і Марыі.