Яшчэ адзін прыдарожны крыж асвечаны ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.11.2018 21:56
7 лістапада адбылося асвячэнне яшчэ аднаго прыдарожнага крыжа ў нашым горадзе па вул. Чапаева. Гэта новы крыж, але на старым месцы.
Крыж там стаяў раней, але ішлі гады і надышоў час, каб яго змяніць. За справу ўзяліся маладыя мужчыны - таты з сем'яў нашай парафіі. Міхаіл Бука рабіў сам крыж, а ўстанаўліваць дапамагалі Дзмітрый Вавінскі, Мікалай Казачонак, Аляксандр Радзішэўскі, Ігар Савік, Іван Згірскі. Абрад асвячэння здзейсніў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, пасля быў момант, каб прысутныя змаглі ўшанаваць крыж.






















