Глыбоцкая моладзь разам з іншымі разважала ў Полацку пра сучасных хрысціян

polack moladz 3610 лістапада маладыя людзі з Віцебскай дыяцэзіі сабраліся на моладзевую сустрэчу ў Полацк, якая праходзіла ў касцёле святога Андрэя Баболі. Тэма спаткання - «Сучасны хрысціянін». Глыбоцкая моладзь таксама не абмінула гэты цудоўны шанец паразважаць на цікавую тэму са сваімі аднагодкамі, падзяліцца сваімі думкамі, а таксама проста сустрэцца з сябрамі. Разам з кс. Віталіем Бяленікам яны накіраваліся ў Полацк.

Распачалося ўсё з рэгістрацыі. Канферэнцыю правёў айцец Андрэй Юхневіч з Шуміліна, які закрануў праблему пакутніцтва ў 21 стагоддзі, а таксама пытанне аб тым, якім жа павінен быць хрысціянін сёння.
Затым адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Гэта быў цудоўны час, бо ўся моладзь знаходзілася ў малітве, а ў касцёле адчувалася прысутнасць Духа Святога.
Па заканчэнні адарацыі, моладзь паспяшалася на смачную вячэру. Калі ўсе падсілкаваліся, надышоў час прадстаўлення парафій, падчас якога госці паказалі вельмі моцныя сцэнкі, заспявалі і нават паказалі відэа пра сваё жыццё. Затым адбылася праца ў групах, дзе абмяркоўвалі немалаважныя пытанні, якія тычацца прадстаўленай тэмы. Закончылі спатканне інтэграцыйнымі танцамі.


Паводле catholicnews.by
Больш фота па спасылцы>>