Дыяцэзiяльную пiлiгрымку і сужэнскія рэкалекцыі арганізуюць для сем'яў

semjaСардэчна запрашаем нашыя сем'і прыняць удзел у дыяцэзiяльнай пiлiгрымцы сем’яў у Паставах і сужэнскіх рэкалекцыях у Браславе. 


ДЫЯЦЭЗIЯЛЬНАЯ ПIЛIГРЫМКА СЕМ’ЯЎ 
«Да будзе мне па слову твайму»

 24-25 лiстапада, парафія Святога Антонiя Падуанскага ў Паставах

Праграма:

24 лiстапада

13.30 – прывiтальнае слова
13.40 – перапынак на каву
14.00 – канферэнцыя
15.00 – Вяночак да Божай Мiласэрнасцi з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту
16.00 – Святая Iмша
17.00 – майстэрнi (прыняцце і ўзаемаразуменне ў сям'і, МРП, традыцыйныя сямейныя каштоўнасцi i iнш.)
19.00 – вячэра
20.00-23.00 – танцавальны вечар

25 лiстапада

09.00 – сняданак
10.00 – Святая Iмша
11.00 – рэфлексія пасля ўдзелу ў майстэрнях
13.00 – абед

* у праграме магчымы змены

Кантактная інфармацыя: +375(29)899-74-98 - Ірына Малочка, +375(29)260-69-09 - Iван Пузанаў


СУЖЭНСКІЯ РЭКАЛЕКЦЫІ

23-25 лістапада, Браслаў

Тэма — «Узаемапаразуменне памiж мужам і жонкай».

Праводзiць i дзялiцца сваiм вопытам будуць cужэнскiя пары. Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюба ў храме, узрост і стаж шлюбнага жыцця.

Кантактная iнфармацыя:  +375(44) 773-40-76 - а. Бранiслаў,  +375(33) 633-86-31 - Iрына.


РЭКАЛЕКЦЫІ НА ТЭМУ ПРАБЛЕМЫ БЯСПЛОДНАСЦІ

23-25 лістапада, Орша

Курс «Яўхім і Ганна» праводзіцца ўпершыню і прысвечаны праблеме бясплоднасці, на якую будзе магчымасць паглядзець з духоўнага позірку, а таксама з боку навукі і медыцыны.
У праграме прадугледжаны канферэнцыі, а таксама малітва-аздараўленне ад няплоднасці.
Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: нядзеля, 13.00.
Курс праводзяць: Людміла Баракава, урач акушэр-гінеколаг, інструктар МРП, а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Запіс трывае да 21 лістапада (серада) па тэл.: +375297130233 (а. Аляксандр)