Віншуем з імянінамі кс. Мікалая!

najlepsze-zyczenia-imieninowe

Шаноўны кс. Мікалай!

З нагоды Дня імянінаў жадаем, каб сённяшняму патоку віншаванняў (словы, кветкі, падарункі) Вы не дазволілі заглушыць у сабе Божы голас, а ўзмоцненыя ласкамі веры і надзеі разам з намі крочылі дарогай да неба.

Жадаем таксама здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай Глыбоцкай, заступніцтва святога Мікалая і таго, каб у далейшай душпастырскай паслузе ў нашай парафіі Вас суправаджалі святасць, стараннасць і адданасць, каб былі моцныя духам любові і веры, якія пакінуў нам Хрыстос.

З удзячнасцю, Вашы парафіяне