Св. Мікалай завітаў да глыбоцкіх дзетак з падарункамі

sw mikalaj 4022 снежня ў нашым касцёле была апошняя ў 2018 годзе раратняя св. Імша. У гэтым годзе іх было толькі 8 і штораз вялікая колькасць дзяцей прымала ўдзел. Каб аддзячыць дзеткам за іх ахвярнасць так рана ўставаць, да іх завітаў сам св. Мікалай. 

На пачатку Адвэнту дзеткі атрымалі складанкі, якія павінны былі запаўняць, атрымліваючы кожны раз наклейкі. Паразмаўляўшы з маленькімі парафіянамі, св. Мікалай уручыў ім салодкія падарункі.

 sw mikalaj 33