У свята Святой Сям'і блаславілі глыбоцкія сем'і

blaslaulennie semjau 0330 снежня ў свята Святой Сям'і ў нашай парафіі на святыя Імшы асаблівым чынам запрашалі прыйсці цэлымі сем'ямі.

На заканчэнне кожнай нядзельнай Эўхарыстыі адбылося адмысловае бласлаўленне сем'яў, падчас якой муж і жонка падыходзілі да святара і ў думках ўзгадвалі той час, калі давалі абяцанне свайму сужонку перад Богам, а ў гэты час ксёндз ускладаў рукі і бласлаўляў.
Трэба было бачыць вочы мужчын, моцныя ўсціскі рук, а яшчэ лепш жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіцяці. Маем надзею, што будучыня парафіі есць, і ў сем'ях будзе сапраўднае хрысціянскае выхаванне.
Жадаем глыбоцкім сем'ям апекі Святой Сям'і: мужчыны, будзьце адважнымі і адказнымі татамі як Юзаф, жанчыны - пяшчотнымі і любячымі матулямі як Марыя.
Дзеткі парафіі зрабілі для сем'яў калядны падарунак - невялікі музычны канцэрт.


Больш фота ў суполцы ВК>>