Калядная сустрэча для старэйшых парафіянаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.01.2019 23:02
5 студзеня ў парафіяльным доме ім. кс. Юзафа Францкевіча адбылася калядная сустрэча для старэйшых глыбоцкіх парафіянаў.
Падчас вечарыны гучалі песні пад баян, без рэпетыцый і папярэдняй падрыхтоўкі атрымаўся зладжаны хор. Не абышлося без танцаў. Святлелі і маладзелі твары, квітнелі ўсмешкі.
Наступнае такое спатканне для прадстаўнікў старэйшага пакалення запланавана перад Вялікім постам, 2 сакавіка.






































