Віншуем кс. Мікалая!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.05.2019 09:50
14 мая свой Дзень нараджэння адзначае пробашч нашай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, а 19 мая - гадавіну святарскага пасвячэння.
Шчыра віншуем Вас, кс. Мікалай, з нагоды святаў! Жадаем вялікай радасці, хрысціянскай любові і надзеі. Няхай Езус заўсёды трымае за руку і благаслаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця, а прыкладам пакоры будзе Маці Божая, якая заўсёды ахінае Вас сваёй Мацярынскай Апекай!
Дзякуем Вам за дабрыню і будаванне сярод нас еднасці. За дапамогу, цярпліваць і пастаяннае фармаванне нашага сумлення і паставы. За набліжэнне нас да Бога і паглыбленне нашай веры праз абвяшчэнне Божага слова і радасную прысутнасць. За адкрыццё перад намі дару Эўхарыстыі як крыніцы моцы і святла ў нашым штодзённым жыцці.
Памятаем у сваіх малітвах і дзякуем Богу за Вас!
Вашы парафіяне










